вынікі беларусізатарскага праекту “Перазагрузка”:
- гіты гуртоў “Стокс”, Naka, Hair Peace Salon, Atlantica, “Нестандартны варыянт”, Tanin Jazz, Da Vinci, “Срэбранага вясельля”, а таксама Дакоты ў беларускамоўным выкладаньні;
- «Сердце дурака» (Магілеў) з сваім першым беларускамоўным творам;
- пераможца адбору на “Дзіцячую Эўравізію-2009” Юры Дземідовіч – беларуская вэрсія песьні пра “Чароўнага трусіка” й ананімны кавэр у манеры Ягора Летава;
- Сяргей Пукст у сувязі зь “Перазагрузкай” распавядае пра вартасьці беларускае мовы й праект “Хор мастакоў” (60 мастакоў агучваюць па-беларуску фізычныя законы ў суправаджэньні фартэпіяна й тэрмінвокса).