- першаадкрывальнікі джазу ў Беларусі Ю. Бяльзацкі й Э. Рознэр (запісы з кружэлак 1940-ых г.г.);
- найпапулярнейшы кампазытар часоў Дэпрэсіі ў ЗША, выхадзец зь Беларусі Вэрнан Дзюк (яго джазавы гіт у выкананьні Т. Монка, 1964 г.);
- гітарыста Я. Бондараў і “пясьняр” В. Дайнэка распавядаюць пра галоўныя джазавыя мейсцы Менску 1970-ых г.г.;
- ансамбаль Аляксандра Валадчынскага й сьпявачка Л. Юсупава на плытцы, выдадзенай фірмай “Мэлёдыя” ў 1980 г. – джаз з нацыянальным калярытам;
- самы перадавы айчынны джаз-бэнд 1980-ых “Вернасьць” – кампазыцыя зь вершам М. Багдановіча, запісаная на фэсьце ў Паланзе