навукова-літаратурна-музычнае прысьвячэньне гораду М:
- тэматычныя сьпевы ад гуртоў J:Морс, Neuro Dubel, Jab Club і “Джан Джоха”;
- “Ляпіс Трубяцкі” адсочвае этымалёгію й раскрывае таемны сэнс тыпова сталічных слоўцаў;
- Зьміцер Вайцюшкевіч зь песьняй пра “Брод” і “Чувіху” на словы жывых клясыкаў;
- барды Ліза Ламбовіч (зь Беласточчыны) і Віктар Шалкевіч (“Блюз б. Ленінскага праспэкту”);
- гісторыі з прыватнага жыцьця менчука, навуковыя факты й журналісцкія адкрыцьці – у тым ліку, хэві-мэтал-гурт “Minsk” з ЗША (знаходка Паўла Касьцюкевіча)