- арт- і джаз-рокавыя пошукі беларускіх ВІА – “Песьняры” (“Ружы цьвет”, 1974 г.), “Верасы” (“Пахне чабор”, 1976 г., соля-гітара – Уладзімер Вугольнік), “Чараўніцы” з Гародні (запіс 1978 г.);
- Ядзьвіга Паплаўская распавядае гісторыю стварэньня “Верасоў”, першапачаткова выключна жаночага гурту;
- ансамбаль “Сябры” ўзору 70-ых зь песьняй “Марыя”;
- “айчынны Сынатра” Віктар Вуячыч і ансамбаль “Тоніка”;
- “беларускі салавей Амэрыкі” Данчык з альбомам украінскіх шлягераў;
- Міхась Забэйда-Суміцкі сьпявае гішпанскія й беларускія народныя песьні на плытцы, выдадзенай у Празе ў 1966 г.