віншаваньні ад прадстаўнікоў розных канфэсіяў з розных куткоў Беларусі:
- каталіцкія гурты “Небасхіл” (Менск) і “Кадаш” (Полацк – Расоны);
- сьпявачка й кампазытарка І. Леаданская зь песьняй на біблейскі тэкст;
- гіт на верш Ул. Караткевіча ад пратэстанцкага ансамблю “Псальмяры”;
- гомельскі бард А. Мельнікаў выконвае “Гімн” на верш манаха Мікалая з Жыровіцаў;
- вітаньні з Заслаўля – фольк-гурт “Рада” (валачобны сьпеў) і запіс мясцовага “Велікоднага звону” (праект “Званы Беларусі”);
- вакальная група “Камэрата” ўзору 1995 году – авангардовая араторыя ”Бог сярод нас”
УВАГА! ГЭТЫМ ВЫПУСКАМ АРХІВАЦЫЯ РАДЫЁПРАГРАМЫ "НОВАЯ ЗЯМЛЯ" ЗАВЕРШАНАЯ.
У гэтай падкаст-стужцы зьмешчаныя ўсе выпускі NZ, што пабачылі сьвет, ад першага да апошняга, толькі ў хаатычным парадку. Апошні выпуск мае нумар 194 і імя “Перазагрузка”, але ўсяго выпускаў налічваецца 193. Справа ў тым, што выпуск №62 не пабачыў сьвет з-за кур’ёзных абставінаў: захаваўся трэкліст, сцэнар, але сама праграма не была зьведзеная (зьміксаваная). Яна прысьвячалася Дню ведаў і ўключала ня надта цэнзурныя сьпевы. Дзякуй!