- першыя рок-н-рольныя утварэньні на Беларусі – “Гарадняне”, “Альгарытмы”, “Пінгвіны”, “Індэксы”, ансамбаль кінатэатру “Піянэр” ды інш.;
- падрабязнасьці першага рок-выступу – Горадня, 1964 г.;
- “андэрграўндная” філярмонія;
- рок-н-рольшчыкі першага пакаленьня распавядаюць пра самаробныя электрагітары й апаратуру, асваеньне шасьціструннага ладу, крыніцы інфармацыі, свой рэпэртуар, тагачасную сытуацыю ў рэгіёнах і сталіцы;
- камэнтары Я.Барышава, У.Вугольніка, Ю.Антонава, П.Вярлыгі, Я.Канавалава, В.Дайнэкі, У.Кандрусевіча, А.Плясанава ды інш.