Запіс адбыўся 23 сьнежня 2010 году падчас літаратурнае акцыі. Прынесьлі свой хатні апарат у адну зь менскіх крамаў і выказалі цалкам свае пачуцьці ад сёньняшніх падзеяў. Як сказаў адзін са слухачоў, то была "скупая мужчынская сьляза". А слухачка заўважыла "патэтыку". У любым выпадку гралі ад сэрца. Прыкра й незвычайна быць у ролі злачынца, якога могуць у любы момант затрымаць. І ўсё будзе паводле закону. Афіцыйнага, але ня Божага.
Сумныя Каляды...