Запіс 2004 году. Чарговы "хатні" праект зь імем "Джан Джоха" рытмічна-напеўнага характару. Асноўны тэкст канцэптуальна складзены з прыказак ды прымавак.
Напярэдадні запісу я праштудаваў адпаведны слоўнік, брат зладзіў драўляную падстаўку для званочкаў (валдайскіх і рыбацкіх), зьявілася старая драм-машынка (як у раньніх "дзюбялёў"), знайшоў у Сеціве тэкст галоўнае малітвы... і справа пайшла.