2005 год, варта прызнаць, выдаўся звышнасычаным усялякімі запісамі. Асабліва датычна праекту "Астрагалус" (ён жа Астрагалос і Астрагал). Гэтую рэч - "Раман" - мы запісалі удвох з братам. Ён узяўся за бас, я - за ўсё астатняе. Адкрыў тады для сябе дзіўнае спалучэньне аргана й трубы: неакрэсьленая моц набывае строгі вэктар. Вінілявы трэск дадзены наўмысна для своеасаблівае кананічнасьці гучаньня.