Главная : Музыка : Асабістая стужка :

ЗЬВЕЗДАРЫ “празь Лепель у Чацьвер…” (Частка 1)

Новы альбом “хатняга праекту” ЗЬВЕЗДАРЫ з удзелам новых людзей: Юры Семянюк трошкі падыграў на бытавой пэркусіі, а Яўген Канавалаў запісаў, як заўсёды, неверагоднае соля (у другой частцы) й вывеў агульную плынь альбома ў іншае вымярэньне.
Дарэчы, альбом кампазыцыйна складаецца зь першае часткі, другое часткі й адмысловага гукавога суправаджэньня для антракту, якое зьмяшчаецца трэцім трэкам і добра слухаецца на няспынным “repeat”.
Наконт назову: так атрымалася, што цягам гэтага году я з розных нагодаў тройчы праехаў празь Лепель, плянаваўся нават і чацьверты. А Лепельшчына, як вядома, - мясьціна сакральная, дударская, азёрная й г.д. Побач, там жа месьціцца самая сапраўдная беларуская тундра. У вокладцы дыску выкарыстаны герб Браслава, у які я патрапіў акурат празь Лепель падчас адной з вандровак.
Альбом вызначаецца інфармацыйнай насычанасьцю, рознакаляровасьцю й шматслойнасьцю. Настрой задае кантраст сынтэзаваных клявішных й жывых духавых, апрацаваных праз рэвэрбэратар. Этна-авангардовая атака на мазгі! Таксама даўно хацеў, каб дуда спалучылася з какафанічным піяна (тое адбываецца бліжэй да фіналу).

СКАЧАТЬ ВЫПУСК   17:53, 12.3 Мб
добавлен 15.11.09 13:37

Вояж (13-15.02.18)
Вояж (05-08.02.18)
Вояж (29.01-02.02.18)
Вояж (22-24.01.18)
Вояж (15-18.01.18)
Архив выпусков рубрики

На главную
О проекте
Программы
Контакты

Полная версия
Вход