Главная : Музыка :

Krakatuk (Radyjo Racyja)

Праграма пра беларускую музычную культуру. Выходзіць зь лютага 2010 г. на ”Беларускім Радыё Рацыя”: 98.1 FM – Беласток, Гародня, 99.2 FM – Берасьце, on-line трансьляцыя – ссылка

Прэм’ера выпуску штосераду а 20:05 (паводле беларускага часу), паўтор штонядзелю а 23:00.

Вядоўца - Віктар Сямашка.
Гукарэжысэр - Андрэй Назараў.

vvsiamashka@tut.by

Выходит с 18 февраля 2010 года
Автор: Віктар Сямашка

Подкастов: 556

Последняя запись: 19.04.24 13:40


“FOLK: BY – RU (ч.1)”
КРАКАТУК №006

аналіз фальклёрных узаемадачыненьняў між Беларусьсю й Расеяй:
- піцерскі гурт “Іван Купала” зь гітом, што лічыцца ў Расеі нецэнзурным;
- “Комба Бакх” з Кастрамы - “беларускі праваслаўны рэп” ;
- “Веданъ Колодъ” – песьні сыбірскіх перасяленцаў зь Беларусі;
- «Ільлінская пятніца» – гурт, які утвораны расейцам у Рызе й выконвае беларускія сьпевы з Падляшша й Пскоўшчыны;
- этна-электронны праект “Волга” (Масква) зь беларускім сьпевам “Чырвоная ружа”;
- экспэдыцыйныя запісы зь беларуска-расейскага этнічнага памежжа;
- этна-джазавае трыё Шылклёпэр-Волкаў-Старасьцін з касмаганічным сьпевам зь Беларусі;
- беларускі фальклёр у расейскае акадэмічнае музыцы: М.Глінка, М.Мусаргскі, А.Абрамовіч ды інш.;
- ансамбаль Пакроўскага з Масквы са “Свадзебкай” Ігара Стравінскага;
- беларуска-расейскае радыкальна авангардовае трыё Цэхановіч-Айгі-Макараў;
- камэнтуюць Аляксей Глушко, Алесь Лось, Іван Кірчук і Зьміцер Сасноўскі

ссылка

СКАЧАТЬ ВЫПУСК   55:33, 38.1 Мб
добавлен 16.03.10 21:15

Все выпуски
На главную
О проекте
Программы
Контакты

Полная версия
Вход