Главная : Музыка :

Krakatuk (Radyjo Racyja)

Праграма пра беларускую музычную культуру. Выходзіць зь лютага 2010 г. на ”Беларускім Радыё Рацыя”: 98.1 FM – Беласток, Гародня, 99.2 FM – Берасьце, on-line трансьляцыя – ссылка

Прэм’ера выпуску штосераду а 20:05 (паводле беларускага часу), паўтор штонядзелю а 23:00.

Вядоўца - Віктар Сямашка.
Гукарэжысэр - Андрэй Назараў.

vvsiamashka@tut.by

Выходит с 18 февраля 2010 года
Автор: Віктар Сямашка

Подкастов: 556

Последняя запись: 19.04.24 13:40


"JAZZ БССР. ПЕРАДГІСТОРЫЯ НААДВАРОТ (ч.19): Джаз-аркестра БДЭ"
КРАКАТУК №516

фармаваньне джазавае аркестры пры беластоцкім філіяле Белдзяржэстрады напрыканцы 1939 г.:
- першыя рэпэтыцыі, праграма, правілы паводзінаў і склад аркестры БДЭ, а таксама найперш створанага вакальнага квінтэту пры ёй;
- кіраўнік беластоцкага адзьдзяленьня Філіп Нэўфэльд, былы саўладальнік перасоўнага цырку;
- аўтарскія творы Ляндаў, Гольда ды Пецярсбурскага (+фартэпіяннае сола апошняга);
- даваенная студэнцкая джаз-аркестра Szał з арт-кіраўніком Ежы Гэртам (вучнем венскіх сэрыялістаў Бэрга й Шонбэрга);
- Беласток у лістападзе-сьнежні 1939-га – атмасфэра, праблемы з жыльлём і ежай, дзяржаўная сталоўка, офіс БДЭ, тэатар "Палас", правілы паводзінаў, талёны ды пропускі, газэты й кінакроніка;
- Duet Ney (акрабатычныя танцы) і "Бр. ВЭБ" (эксцэнтрычныя танцы);
- браты Хаары (Спрынгэры), Chór Dana і Chór Juranda;
- саксафаністы Бобі Норбэрт і Альбэрт Прадэла, мультыінструмэнталіста Бухнэр;
- "кантынэнтальны стыль", дэдпэн, стэп, факстроты ды танга;
- архіўныя прамовы лідэра КПЗБ Сяргея Прытыцкага ў Беластоку й Маскве;
- Ларыса Александроўская пра "Стамлёнае сонца";
- запісы з грамафонных кружэлак 1930-ых гг.

ссылка

СКАЧАТЬ ВЫПУСК   55:14, 101.2 Мб
добавлен 07.05.20 20:59

Все выпуски
На главную
О проекте
Программы
Контакты

Полная версия
Вход