Праграма пра беларускую музычную культуру. Выходзіць зь лютага 2010 г. на ”Беларускім Радыё Рацыя”: 98.1 FM – Беласток, Гародня, 99.2 FM – Берасьце, on-line трансьляцыя – ссылка
Прэм’ера выпуску штосераду а 20:05 (паводле беларускага часу), паўтор штонядзелю а 23:00.
Вядоўца - Віктар Сямашка.
Гукарэжысэр - Андрэй Назараў.
vvsiamashka@tut.by
Выходит с 18 февраля 2010 года
Автор:
Віктар Сямашка
Подкастов:
Последняя запись: 28.02.25 22:42
працяг гутаркі пра беларуска-францускіх мастакоў першае паловы XX ст. з аўдыё-ілюстрацыямі:
— Суцін / Крэмень / Кікоін / Пэўзнэр / Балглей / Стэлецкі;
— ВІА «Верасы» й Уладзімер Высоцкі сьпяваюць па-француску — запісы 1970-ых гг.;
— вершы Поля Вэрлена ў вэрсіях гурту «Нельга Забыць» і «Камэраты» (нявыдадзены запіс часоў перабудовы);
— гурт Ausweis узору 1995 году — пара францускіх тэмаў;
— менска-парыскі праект — Apple Tea & Stephane Bissieres (2006 г.);
— Hum Flying Bulletproof Noodle з рэміксам кампазыцыі Жуля Маснэ;
— а таксама Кацярына Вайханская зь песьняй Барбары, Вайцюшкевіч выконвае Маякоўскага, Pukstband, квінтэт iDAiNET, «Срэбранае Вясельле», праект «Я нарадзіўся тут»
ссылка