Праграма пра беларускую музычную культуру. Выходзіць зь лютага 2010 г. на ”Беларускім Радыё Рацыя”: 98.1 FM – Беласток, Гародня, 99.2 FM – Берасьце, on-line трансьляцыя – ссылка
Прэм’ера выпуску штосераду а 20:05 (паводле беларускага часу), паўтор штонядзелю а 23:00.
Вядоўца - Віктар Сямашка.
Гукарэжысэр - Андрэй Назараў.
vvsiamashka@tut.by
Выходит с 18 февраля 2010 года
Автор:
Віктар Сямашка
Подкастов:
Последняя запись: 17.08.24 16:57
прыгоды Зыгмунта Карасіньскага ад Стамбула да Беластоку:
- Jazz D`Or Columbia, Złoty Jazz, Karas-Katas, Jazz-Tango-Orkiestra, біг-бэнд "вар'ятаў", курортны сэптэт ды іншыя варыянты "аркестры кампазытараў";
- турнэ па Блізкім Усходзе – цягніком празь дзесятак краінаў за год;
- пэрформансы ў кабарэ, прамыя эфіры на радыё, рэкляма чакаляды, сьпеўныя конкурсы ды батлы біг-бэндаў;
- саўндтрэкі да першых гукавых фільмаў польскае вытворчасьці;
- сьпевакі Левінсон і Манасон, Высоцкі ды Фалішэўскі, Мілер і Харыс;
- саксафаніста зь Пінску Ежы Мандэльбаўм і першы польскі электрагітарыста Ян Лаўрусевіч з Кракава;
- перасячэньні гастрольных графікаў і абмен музыкамі паміж Карасіньскім і Рознэрам;
- Польскі тэатар мініятураў у савецкім Беластоку й яго першыя аркестранты;
- акардэаніста Давыд Кагановіч зь Вільні як суарганізатар Дзяржджазу БССР;
- запісы з патэфонных кружэлак і гукавыя фрагмэнты з фільмаў 1930-ых гг.;
- цытаты з тагачаснае прэсы, камэнтары піяніста Андрэя Шпянёва й удавы Луі Маркавіча Ірэны
ссылка