Главная : Музыка :

Krakatuk (Radyjo Racyja)

Праграма пра беларускую музычную культуру. Выходзіць зь лютага 2010 г. на ”Беларускім Радыё Рацыя”: 98.1 FM – Беласток, Гародня, 99.2 FM – Берасьце, on-line трансьляцыя – ссылка

Прэм’ера выпуску штосераду а 20:05 (паводле беларускага часу), паўтор штонядзелю а 23:00.

Вядоўца - Віктар Сямашка.
Гукарэжысэр - Андрэй Назараў.

vvsiamashka@tut.by

Выходит с 18 февраля 2010 года
Автор: Віктар Сямашка

Подкастов: 558

Последняя запись: 17.08.24 16:57


"JAZZ БССР. ПЕРАДГІСТОРЫЯ НААДВАРОТ (ч.31): Бэрлінсон-Сяліцкі"
КРАКАТУК №528

«дорогой Ричард Михайлович»:
- рознабаковы кампазытар, студыйны аранжыроўшчык, дырыгент, піяніста (крыху габаіста), выпускнік Беларускае кансэрваторыі, сплаўшчык лесу, вучань Шастаковіча й колішні галоўрэд Polskich Nagrań у адной асобе;
- Варшава – Беласток – Менск – Зеленадольск – Масква – і зноў Варшава;
- як Рубэн (Рубін) Бэрлінсон (Berlins) стаў Рышардам Сяліцкім праз пасярэдніцтва беларускае сям'і з Магілеву;
- танга ды ангельскія вальсы, танцбуды, "крышталёвае радыё", музычныя суседзі па Наваліпках;
- Ежы Герт і ягоны асыстэнт Рысек у філіі нямецкае фірмы грамзапісу Odeon;
- 1-ы струнны квартэт, пачаты ў Менску ды названы «Польскім»;
- прафэсар Залатароў, "Дзьмітры Дзьмітрыевіч" і Іваноў-Радкевіч;
- камэнтары кампазытара Эдварда Сяліцкага (Варшава) й дасьледчыцы Вольгі Дадзіёмавай (Менск);
- архіўныя інтэрвію, запісы з кружэлак другое паловы 1930-ых гг. ды сучасныя выкананьні

ссылка

СКАЧАТЬ ВЫПУСК   59:22, 108.7 Мб
добавлен 10.02.21 05:05

Все выпуски
На главную
О проекте
Программы
Контакты

Полная версия
Вход