Праграма пра беларускую музычную культуру. Выходзіць зь лютага 2010 г. на ”Беларускім Радыё Рацыя”: 98.1 FM – Беласток, Гародня, 99.2 FM – Берасьце, on-line трансьляцыя – ссылка
Прэм’ера выпуску штосераду а 20:05 (паводле беларускага часу), паўтор штонядзелю а 23:00.
Вядоўца - Віктар Сямашка.
Гукарэжысэр - Андрэй Назараў.
vvsiamashka@tut.by
Выходит с 18 февраля 2010 года
Автор:
Віктар Сямашка
Подкастов:
Последняя запись: 28.02.25 22:42
вялікае падарожжа альбо містычны тур:
- дуэтныя запісы Антона Крывулі й Марыі Красінай – Marika & Leopard, Chaos Sense Delight, «Самотряс»;
- тры міньёны Ўладзімера Дрындрожыка ў трох накірунках – псыха-бард, радыёспэктакаль і ню-эйджавыя імправізацыі;
- Dvadamora – сольны альбом бубнача The Yankees Of Moor Максіма Тэльскага;
- супольны сынгал Young And Dramatic & Parks, Squares and Alleys (Менск – Хабараўск);
- “пост-тубс” – «Союз» (Менск), Radio Slam (Варшава), «Валентин Стрыкало» (Кіеў);
- а таксама Atom Heart (Варшава) ды «Мутнаевока» (Менск)
ссылка