Праграма пра беларускую музычную культуру. Выходзіць зь лютага 2010 г. на ”Беларускім Радыё Рацыя”: 98.1 FM – Беласток, Гародня, 99.2 FM – Берасьце, on-line трансьляцыя – ссылка
Прэм’ера выпуску штосераду а 20:05 (паводле беларускага часу), паўтор штонядзелю а 23:00.
Вядоўца - Віктар Сямашка.
Гукарэжысэр - Андрэй Назараў.
vvsiamashka@tut.by
Выходит с 18 февраля 2010 года
Автор:
Віктар Сямашка
Подкастов:
Последняя запись: 17.08.24 16:57
з узроставым цэнзам "нуль плюс":
- аўдыёкніга "Пакатун і Паляжун" – казкі Брыгіты Шэр па-беларуску;
- супольны бардаўскі праект "Калыханкі" – у тым ліку камбінацыі беларускіх (паэтаў) і аўстрыйскіх (кампазытараў) клясыкаў;
- "Ave Maria" – анёльскае прывітаньне ў вэрсіях Баха з Гуно ды Шубэрта;
- Аляксандар Манасевіч – альтыста з Прыдворнае аркестры на кружэлцы 1910 г.;
- зорка Опэрнага тэатру Зінові Бабій і ансамбаль "Кантабіле", 1982 г.;
- "Кантата ў гонар сьвятога Роха" ад Вольгі Падгайскай, 2005 г.;
- беларускія адаптацыі англамоўных калядных сьпеваў;
- сямейныя гурты Зуёў і Раюнцоў;
- калябарацыя Зьмітра Вайцюшкевіча з "РСП";
- першыя дзіцячыя ўспаміны найстарэйшага айчыннага джазмэна Браніслава Сармонта + рэканструкцыя аўтарскага твору;
- калядна-маргінальная праграма Лявона Нарушэвіча "Пра сваё";
- Ігар Варашкевіч і Apple Tea – джаз-апрацоўка навагодняе песьні з рэпэртуару "Крамы"
ссылка