джаз на галоўнай вуліцы міжваеннае Вільні:
- "Dworek Kresowy" з народным калярытам, рэвэлерсамі й "wieprzobiciem";
- кінатэатар "Lux" з цыганамі ды танцамі;
- "джазбандавыя" трансьляцыі зь вінярні "Bachus";
- джазавыя аркестры й ансамблі, артысты кабарэ ў рэстарацыі "Polonia";
- ранішні дансынг у кавярні "Artystycznej";
- "фордансэры" й тэлепаты ў "Palais de Danse";
- гітарысты, цытрысты й "жагарысты" ў мядоўні "Pod Okrętem";
- летняя рэстарацыя "Zakopianka" з ваеннай аркестрай;
- джаз-бэнд з тэатру "Lutnia" й Mandolofon-Jazz у гарнізонным казіно;
- афіцэрскі "марш-факстрот" і "віленскі вальчык" з дранікамі;
- польскамоўныя паэты беларускага паходжаньня Ян Гушча й Анатоль Мікулка;
- дэкаратары-адэсыты Веслаў Макойнік і Язэп Горыд;
- мастак і архітэктар Тадэвуш Марыя Раствароўскі з Падляшша родам;
- вальс Джойса ў выкананьні інструмэнтальнага квартэту "Зонофонъ" (1912);
- ансамбаль Дзьмітрыя Захара, актора-коміка й мультыінструмэнталіста зь Менску (1931);
- танга "Amelita" ад Зыгмунта Левандоўскага з Наваградку (1934);
- сьпявачка Галіна Кавалеўская-Мікоса зь Беластоку;
- "Кракавяк Касьцюшкі" ў рэпэртуары беларускага Дзяржджазу;
- камэнтар культуроляга Сяргея Харэўскага пра брата фотамастака Яна Булгака;
- цытаты з архіўнае прэсы, рэклямаў, афішаў, мэмуараў і мастацкае прозы;
- гук з кружэлак 1900-40-ых гг.
ссылка