шпацыр па самай кінематаграфічнай вуліцы міжваеннае Вільні:
- тры абліччы Вільні паводле Антона Луцкевіча;
- беларускія літаратары ў вельмі джазавым kino Pan і ў "Бары Акацімскім";
- нямыя фільмы пад джаз-бэнд у kino Piccadilly;
- галівудзкі "Alexanders Ragtime Band" у kino Casino;
- кінакрытык Сьцяпан Баркоўскі, удзельнік Слуцкага паўстаньня;
- джаз-бэнд прафэсара Францішка Тхужа, аматара Станіслава Манюшкі;
- "вые саксафон" – "З рэстаранных матываў" Аўгена Бартуля;
- рэстаранная джаз-аркестра скрыпача Д. Зублявіцкага;
- песьні на словы польскамоўных аўтараў Pobóga, Kropki й Karakuliambro;
- джаз у Ognisku Akademickim, радыёканцэрты ў рэстарацыі "Стара-Віленскай";
- цукерня "Белы Штраль" – адзін пункт з мноствам імёнаў і джазавым сьледам;
- сьпявак і кампазытар Стэпас Граўжыніс (Вільня – Коўна);
- цытаты з тэкстаў Уладзімера Жылкі, Максіма Танка, Натальлі Арсеньневай, Чэслава Мілаша, Рапаласа Мацконіса, Томаса Вэнцлавы ды інш.;
- фрагмэнты музыкі Ірвінга Бэрліна, Мішы Шпалянскага, Ежы Пецярбурскага, Зыгмунта Карасіньскага ды інш.;
- камэнтары прафэсаркі Руты Станевічутэ, культуроляга Сяргея Харэўскага, паэта й архівіста Віктар Жыбуля;
- цытаты з архіўнае прэсы, рэклямаў, афішаў, гук з грамплытак 1920-40-ых гг.
ссылка