(не чужыя нам) піянэры летувіскага джазу:
- ардэнаносны бэндлідэр Мойшэ Хафмэклер – унук кантара з Ашмянаў, вучань пэдагога са Шклова;
- Hofmeklerband альбо аркестра "Мэтропаліса" – адна зь першых джазавых фармацыяў Летувы;
- Лэйба Хафмэклер – дырыгент з досьведам працы ў Паўднёвай Афрыцы;
- аўтар шлягераў Ёсіф Банк і ягоны "Žydų fokstrotas";
- скрыпач Барыс Ступель – кіраўнік першага біг-бэнду ў Летуве;
- салённая аркестра Аляксандра Ступеля з рэстарацыі "Čipurno";
- Ёсіф Ступель і аркестра лэйблу "Homocord" пад яго кіраўніцтвам;
- алея Свабоды ў Коўне й асноўныя джазавыя пункты на ёй;
- першы канцэрт летувіскага сымфаджазу (1935 г.);
- танга Ежы Пецярсбурскага, Артура Гольда, Якуба Кагана ў ковенскіх вэрсіях;
- кампазытар Стасіс Шымкус як крытык джазу й суаўтар Янкі Купалы;
- бізнэсоўцы Ваўкавыскія й беларуская студэнцкая суполка "Аб’яднаньне";
- першыя джазмэны Летувы ў паліцэйскай аркестры Ковенскага гета;
- сям'я Ступеляў і Клаўдзі Дуж-Душэўскі ў адным гета;
- камэнтары музыказнаўцы Руты Скудзене (Вільня);
- цытаты з прэсы, адрэсы, гук з грамплытак 1920-30-ых гг.
ссылка