перадваенная кінамузыка Мішы Шпалянскага:
- прыгодніцкія стужкі "Sanders of the River" (1935) і "King Solomon's Mines" (1937) – вопыты з афрыканскім фальклёрам;
- сюрэалістычная замалёўка "The Fox Hunt" (1936) – першая ў Вялікабрытаніі каляровая анімацыя;
- мэлядрама "Forget Me Not" (1936) – супраца зь італьянскім тэнарам Бэньяміна Джыльі;
- сацыялягічнае фэнтэзі "The Man Who Could Work Miracles" (1937) паводле Гэрбэрта Ўэлса;
- музкамэдыя "Paradise for Two" (1937) з рэвэлерсамі й хорам у саўндтрэку;
- каляровая камэдыя "Over the Moon" (1939) – прыджазаваны нон-стоп з гітом пра Анабэль;
- супрацы з афраамэрыканскімі сьпевакамі Полем Роўбсанам і Элізабэт Уэлч;
- а таксама музыка для тэатру – "The Managing Director", "Poor George" (1938), "Who’s taking Liberty" (1939);
- Гэнрыета Лэсьлі ды Памэла Франкаў, "Black Maria" & "Black Velvet",
- камэнтары старэйшага ўнука кампазытара Крыса Кельлі (Лёндан);
- цытаты з рэцэнзіяў і неапублікаваных мэмуараў;
- гукавыя дарожкі другое паловы 1930-ых гг.
ссылка