музыкі зь Беластоку ды ваколіцаў, якія перасяклі акіян (у 1-ай палове XX ст.):
- Ерэміяс Цыганэры й Абрахам Шэвах – творчы тандэм з Буэнас-Айрэса, што трапіў пад увагу Джона Зорна;
- Натан Цыганэры – скрыпач, дырыгент, кампазытар, пэдагог (Беласток – Нью-Ёрк);
- Якуб Гарнецкі (Jay Gorney) – аўтар гімну амэрыканскіх беспрацоўных;
- Мірыям Крэсін – "першая лэдзі ідыш-тэатру ў Амэрыцы";
- трубач зь вёскі Данова на Беласточчыне Дамінік Хайноўскі, які меў уласны бэнд у Спрынгфільдзе;
- а таксама піяніста й тэкставік Аляксандар Сянкевіч, Orkiestra Braci Dorian i The Crazy Kiddies Jazz;
- драматург Восіп Дымаў і яго дачыненьне да першага гукавога фільму "The Jazz Singer";
- кампазытар Якуб Бэрман зь Дзятлава ды ягоныя вучні;
- Роза Райза й Саламея Дэшнэр – опэрныя дзівы зь Беластоку;
- журналіста Пэйсах Каплан – аўтар песьні зь беластоцкага гета;
- камэнтары ад супрацоўніка «Грамадзкага музэю габрэяў Беластоку й рэгіёну» Пятра Знанецкага, гісторыкаў Артура Маркоўскага й Адама Даброньскага;
- цытаты з прэсы, гук з кружэлак 1910-30-ых гг.
ссылка