асаблівасьці жыцьця ў міжваенным Беластоку (і крыху раней):
- наколькі джазавым, беларускім, літвацкім і лявацкім быў горад да прыходу Саветаў;
- «Абэрак беластоцкі» ў вэрсіях Юзэфа Сталінгэра й аркестры Карла Энглярда;
- першая суполка анархістаў у Расейскае імпэрыі;
- сьпявачка Беластоцкая й запіс анархісцкага гімну "In ale gasn" у Менску;
- беларускія партызаны на Беласточчыне 1920-ых;
- (арт-)каапэратывы "Рунь", "Сяўба" ды "Полымя";
- аркестры й танцы Таварыства беларускае школы;
- гукасэсія Міхала Забэйды-Суміцкага з аркестрай Ежы Герта ў студыі Odeon (Варшава);
- цытаты з заходне- і ўсходнебеларускае прэсы, з падарожных нататкаў Язэпа Драздовіча й Марыі Дамброўскай;
- камэнтары краязнаўцы Аляксея Трубкіна, гісторыка Ўладзімера Валодзіна й калекцыянэра грамплытак Пятра Знанецкага;
- запісы з кружэлак 1910-30-ых гг.
ссылка