супэрпіянэр польскага ды беларускага джазу Зыгмунт Карасіньскі:
- кароль польскіх вальсаў і адзін зь першых польскіх тангістаў Адам Карасіньскі – запіс 1913 г.;
- ягоны сын Зыгмунт як мультыінструмэнталіста, тапёр, аўтар, дырыгент і ветэран дзьвюх войнаў;
- жывыя саўндтрэкі да нямога кіно з шумавымі эфэктамі;
- першы польскі джазавы калектыў, заснаваны ў Гданьску, з удзелам будучых арганізатараў Дзяржджазу БССР;
- першае ў Польшчы выязное джазавае рэвю ды імправізацыйны фурор на PeWuKa;
- чорнаскурыя музыкі Сэм Сальвана з Конга ды "крэўскі" Джордж Скот;
- "Oaza", "Perskie Oko", "Morskie Oko", "Wesoły Wieczór", "Nowości" ды іншыя варшаўскія лякацыі;
- літвак Эл Ёлсан у першым гукавым фільме "The Jazz Singer" + песьня ягонага аўтарства;
- "музыкальнасьць і джазбандытызм", факстротчыкі ды флягелянты;
- шымі, уанстэпы, танга, гішпанскі факстрот і "першы польскі пасадобаль" Зыгмунта Карасіньскага на кружэлках 1920-ых гг.
ссылка