акадэмічныя рэчы будучага магістра Праскае кансэрваторыі зь беларускае вёскі Жылічы:
- саўндтрэкі да тэатральных пастановак "Частковая нявызначанасьць" і "Цудоўная зіма";
- Марціна Павалова грае "Санату для фартэпіяна", а Жанэта Вітава "Сініцу" (запіс у лесе);
- дуэт з Адамам Благам – гукасэсія "Пад Чэскім мостам";
- дзьве кампазыцыі для духавых квінтэтаў;
- "Паранойя" ў выкананьні Prague Conservatory Voluntary Orchestra;
- "Быць ніткаю", сыграная з Ensemble Terrible;
- "У чысьціні сыбірскага духу" для акардэона, скрыпкі ды зьмяшанага хору, прэзэнтаваная ў Нюрнбэргу;
- цалкам 20-хвілінны вопус "Быць жывым" з удзелам Berg Orchestra;
- камэнтары самога аўтара, а таксама баяністаў Ягора Забелава ды Алеся Ясінскага
ссылка