музычна-літаратурная панарама ў гонар 950-годзьдзя Менску:
- самы менскі бэнд “Гарадзкі Вал” – два прысьвячэньні сталіцы на словы Антона Рудака;
- кампіляцыя згадак пра юбіляра ў галівудзкім кіно апошніх трох дзесяцігодзьдзяў;
- погляд з Заходняе Беларусі – Піліп Пястрак (запіс 1968 г.), Віктар Шалкевіч, Leibonik і Autonomicon;
- 34 Music Sessions – жывыя запісы Taran Trio й By Soulfam (да джазу з супрацьлеглых бакоў);
- “Галасы Менску”, запісаныя рэдакцыяй Tut.by;
- тэхна, інсьпіраванае сталічнай прамысловасьцю ад Apex Sphere;
- міт пра сьвіслацкага кракадзіла ад Unhuman Remains;
- паэта Дзьмітры Строцаў з рытм-сэкцыяй;
- live падкаст Максіма Жбанкова “Горад мінус”
ссылка