калядкі з гісторыяй:
— «White Christmas» ураджэнца Талачына Ірвінга Бэрліна ў выкананьні The Beach Boys і Connee Boswell + беларуская адапатацыя Сяржука Сокалава-Воюша ды Тацьцяны Грыневіч;
— «Stille Nacht» з уплывам Міхала Клеафаса Агінскага ды ў выкананьні Lumiere Tales і хору «Голас Душы» па-беларуску;
— «Jingle bells» у вэрсіі гурту «Палац», а «Deck The Hall» ад ансамблю Ejrut;
— «Дазволь, Маці» з малітоўніка ксяндза Адама Станкевіча 1944 г. у інтэпрэтацыі кампазытара Аляксандра Літвіноўскага;
— «A miłość największym jest darem» — урывак з тэлефільму з удзелам Чэслава Немэна (да 35-годзьдзя ваеннага становішча ў Польшчы);
— «Ёлка» Раісы Гедройць-Кудашавай у апрацоўцы Дзяржаўнага камэрнага хору Беларусі;
— «Саўка ды Грышка» ў «нецэнзурнай» вэрсіі гурту «Рада» й летувіская «Ant kalno mūrai» у выкананьні «Крамбамбулі» па-беларуску;
— дзьве містыфікацыі Ўладзімера Вавілава ў вэрсіях Алега Янчанкі, Сяргея Балахонава ды Рамана Яраша («Ave Maria» Качыні і «Сюіта для лютні» да Міляна)
ссылка