запісы зь перадваенных грамафонных плытак:
— «панегірык дыктатару» ад Кандрата Крапівы ды Яўгена Цікоцкага;
— «Бывайце здаровы» ў вэрсіях Уцёсава, Захарава й Сары Горбі;
— кружэлка Ларысы Александроўскай з дуэтам цымбалістаў;
— хор актораў БДТ-3 выконвае фольк-апрацоўкі Нестара Сакалоўскага;
— сьпевы на ідыш ад Соф’і Друкэр і Яўрэйскага дзяржаўнага вакальнага ансамблю;
— «канцэптуальны падвоены сынгал» пра Сонца — Калгасны хор Казловіцкага сельсавету Менскае вобласьці;
— дзьве вэрсіі адное калыханкі — Мікалай Чуркін і Давыд Прыцкэр;
— сьпевы пра Жыгулі ад Ірмы Яўнзэм і вайскоўцаў БВА;
— Беларускі аб’яднаны ансамбаль народных інструмэнтаў калгасу «Ленінскі шлях» Дзяржынскага раёну Менскае вобласьці й Хойніцкае машынна-трактарнае станцыі Палескае вобласьці;
— ды іншыя калектывы, выканаўцы, кампазытары
ссылка