суб’ектыўны агляд летніх падзеяў:
- героі “Эўравізіі” – нарвэскі беларус Аляксандар Рыбак з альбомам “No boundaries” (“Бязь межаў”) і дэбютнік Юры Дземідовіча з удзелам “Камэраты”;
- гурт “Мэтэор” і Бенька ў трыб’юце Васілю Шугалею;
- “Разьбітае сэрца пацана” зь песьняй пра Раўбічы;
- Андрэй Такінданг і “Рэха” – фрагмэнты сольнага канцэрту;
- удзельнікі “Купалаўскіх вакацыяў” – Андрэй Касьцень і бард з акардэонам Павал Селівончык;
- акустычны праект Дар’і Кадамскай “Ох.Ра”;
- “Фантастычныя плыўцы” – неафіцыйны запіс у Акадэміі музыкі;
- Сяргей Летаў, Лявон Нарушэвіч і Ірэна Катвіцкая ў сумесным джэме падчас фэсту “Дах”;
- а таксама першыя альбомы гуртоў “Мутнаевока” (Менск) й Prana (Берасьце)
ссылка