творчыя кантакты паэтаў і кампазытараў:
- музычныя праекты паэтаў Юрася Ленскага й Віктара Лупасіна – адпаведна “Па-за кадрам” і “Марыянская ўпадзіна”;
- узор плённага ўзаемадзеяньня – Віталь Воранаў і Hair Peace Salon;
- мэлядэклямацыі ад Дзьмітрыя Дзьмітрыева (Магілеў) і групы “Князь Мышкін” (новы альбом);
- лідэр гуртоў “Рэха” й “Гаротніца” Андрусь Такінданг зь вершамі ўласнага сачыненьня;
- плытка Віктара Скорабагатава “Максім Багдановіч у творчасьці беларускіх кампазытараў”;
- забыты кампазытар Ян Тарасевіч (прыдворны піяніста Мікалая II) і забыты паэта Алесь Пруднікаў (агітатар з падвойным дном);
- саўндтрэк да кароткамэтражнага фільму “Страказа” з удзелам актораў-літаратараў;
- тэксты Рафала Ваячака у чытаньні Вальжыны Морт і Зьмітра Вайцюшкевіча (+ песьня пра беларускіх мужчынаў на верш Андрэя Хадановіча)
ссылка