працяг дасьледаваньня на тэму "фальклёрныя узаемадачыненьні між Беларусьсю й Расеяй":
- Іна Жэланая й Farlanders - альбом “Вымыслы” з традыцыйным матэрыялам этнічнага памежжа;
- беларускія фольк-шлягеры “Купалінка” й “Рэчанька” ў расейскай вэрсіі;
- супэр-квартэт А.Котаў-С.Старасьцін-Л.Фёдараў-Ул.Волкаў з духоўным сьпевам “Грэшны чалавеча”;
- расейскі авант-фолькавы гурт “Ня тыя” (”Не те”) зь песьняй “Лося”;
- Леанід Уцёсаў выконвае “Бывайце здаровы” (запіс - 1938 г.);
- ансамбаль “Неруш” зь песенькай пра “маскалёў”;
- экспэдыцыйныя запісы - аўтэнтычная зорка Пскоўшчыны Вольга Сяргеева;
- беларуска-карэльская каапэрацыя - Osimira й “ВаТаГа”, “Князь Мышкін” і Ізольда Субоціна, Guda & Drolls;
- расейскія кампазытары Сьвятаслаў Курашоў і Аляксей Айгі;
- беларускі фальклёр на савецкім вініле й у расейскім кіно - “Настальгія” (А. Таркоўскі), “Свае” (Дз.Месхіеў), “Дзікае поле” (М.Калатазішвілі);
- беларусы сьпяваюць расейскія шлягеры й стылізацыі - Unia, Алесь Камоцкі, “Срэбранае вясельле”, Чэслаў Немэн;
- камэнтуюць Сяргей Старасьцін, Раман Яраш, Аляксей Глушко, Зьміцер Сасноўскі, Уладзімер Бярбераў
ссылка