Праграма пра беларускую музычную культуру. Выходзіць зь лютага 2010 г. на ”Беларускім Радыё Рацыя”: 98.1 FM – Беласток, Гародня, 99.2 FM – Берасьце, on-line трансьляцыя – ссылка
Прэм’ера выпуску штосераду а 20:05 (паводле беларускага часу), паўтор штонядзелю а 23:00.
Вядоўца - Віктар Сямашка.
Гукарэжысэр - Андрэй Назараў.
vvsiamashka@tut.by
Выходит с 18 февраля 2010 года
Автор:
Віктар Сямашка
Подкастов:
Последняя запись: 28.02.25 22:42
далей па джазавай магістралі міжваеннае Вільні:
- "Klub Szlachecki" – Рушчыц і Булгак, дансынг і брыдж, імпрэзы для кабетаў;
- "Salon Philipsa" – радыётрансьляцыі з жывым джазбэндам;
- "Zacisze" або "Ў Мацея" – мейсца прыцягненьня беларускае багемы (Танк, Аляхновіч, Шырма, Ямант, Квяткоўскі, Сідаровіч ды інш.), сэцэсызм і джаз умеранае гучнасьці, five o'clock, ілюстраваны фэльетон, сакрэт "мацееўкі" ды іншыя асаблівасьці мэню;
- рэстарацыя "Ustronie" – філязофія "ўстранізму" й традыцыя "ўстранёўкі", трансьмісія "muzyki na dobranoc";
- гмах IPH – беларуска-польскія творцы, датычныя да яго ўзьвядзеньня й аздобы, джазавыя балі;
- KHP (Гандлёва-прамысловы клюб) – танцы пад джазбэнд;
- сьпеў Францішка Аляхновіча з ГУЛагу;
- каляджазавы сьпявак зь Вільні Анджэй Енджэёўскі, віленскія артысты Антоні Іжыкоўскі й Ежы Лявіна-Сьвентахоўскі, Юзэф Кучэўскі (саліста філярмоніі й джазавы дырыгент у адной асобе);
- заежджыя рэфрэніста Ежы Навагрудзкі, "шэпчучы барытон" Марыё Мальвана, куплетыста Гэнё Даманьскі са сваімі "флетрапыскамі" ды многія іншыя;
- джаз-аркестра Генрыка Гольда да таго, як ён трапіў у Белдзяржэстраду;
- успамін Лявона Барткевіча пра стаўленьне Рыгора Шырмы да джазу;
- гук з кружэлак 1920-30-ых гг.
ссылка